Agence France-Presse, AFP — адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету. Заснавана ў 1944 годзе. Штаб-кватэра — у Парыжы. Лічыцца пераемнікам створанага ў 1835 годзе і найстарэйшага ў свеце інфармацыйнага агенцтва Бюро Гаваса, нацыяналізаванага нямецкімі акупацыйнамі ўладамі ў 1940 годзе. Сёння France Presse з’яўляцца прыватнай камерцыйнай арганізацыяй, кіраванай саветам дырэктараў. Карэспандэнцкая сетка складаецца з 5 рэгіянальных цэнтраў, 200 бюро і 50 спецкарэспандэнтаў; агульная колькасць супрацоўнікаў — каля 2,3 тыс. чал., у т. л. больш за 1,5 тыс. карэспандэнтаў (на 2016 год). Інфармацыя прадастаўляецца на французскай, англійскай, іспанскай, нямецкай і арабскай мовах.
Developed by StudentB